Канцэрн Daimler паказаў у Гамбургу новае пакаленне флагманскага седана Mercedes S-Class, якое атрымала індэкс W/V222, піша.

Навінка абсталяваная мноствам інавацыйных сістэм актыўнай і пасіўнай бяспекі, уключна з функцыяй папярэджання аб выездзе на паласу сустрэчнага руху. Кіраваць усімі найноўшымі функцыямі S-Class можна будзе не толькі з дапамогай 12-цалевага сэнсарнага экрана на цэнтральнай кансолі, але і традыцыйнымі кнопкамі.

У выніку, у распараджэнні кіроўцы і пасажыраў S-класа — цэлых 156 клавіш. Аднак дзякуючы ўдаламу размяшчэнню, іх багацце ня кідаецца ў вочы. Напрыклад, на цэнтральнай кансолі, знаходзіцца толькі 19 кнопак, затое на дзверы кіроўцы змясцілася адразу 23 клавішы.

Аўтамабіль застаўся на ранейшай колавай базе (3035 мм і 3165 мм у версіі Long), але трошкі выцягнуўся ў даўжыню (5,116 м замест 5,076 м у звычайнай і 5,25 замест 5,2 м у версіі Long). Каляіна пярэдніх колаў стала шырэй на 24 мм (1624 мм), а задніх — на 31 мм (1637 мм). Агульная шырыня машыны 1899 мм, а вышыня — 1496 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?