Сёння, 20 мая, на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 25) адбудзецца чарговая пастаноўка п'есы «Дзяды» паводле Адама Міцкеіча ў пастаноўцы літоўскай рэжысёра Рамуны Кудзманайце.
П'еса пастаўлена прыватным праектам «Тэатр Ч», які заснаваў Андрэй Чорны.
Мінулыя два спектаклі, якія адбыліся 17 і 18 красавіка, карысталіся вялікім поспехам і здабылі шмат рэцэнзій.
На сённяшнюю пастаноўку яшчэ ёсць квіткі. Іх цана ад 70 да 120 тыс.
Глядзі таксама
«Дзяды»: унікальны спектакль у Мінску, публіка вітала патрыятычныя эпізоды
Рамуна Кудзманайце: «У Беларусі знішчаюцца самі карані нацыянальнай душы»
Стваральнік «Тэатра Ч»: Наступнай пастаноўкай будзе сатырычнае фэнтэзі





