У ноч на 1 чэрвеня астэроід памерам 2,7 км праляціць побач з Зямлёй.

Астэроіду, які быў адкрыты яшчэ ў 1998 годзе, прысвоілі назву 1998 QE2. Ён будзе пралятаць на адлегласці 5,8 млн.км ад паверхні нашай планеты. За апошнія 200 гадоў гэта самае цеснае збліжэнне астэроіда з Зямлёй.

Вучоныя падрыхтаваліся ўжо да візіту касмічнага госця: яны маюць намер правесці радарнае зандзіраванне астэроіда і атрымаць звесткі аб яго саставе, форме і арбіце. Атрыманыя звесткі дапамогуць экспертам вызначыць паходжанне астэроіда і прадаставяць магчымасць меркаваць аб будучым магчымым перамяшчэнні гэтага гіганцкага касмічнага цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?