Бура пачалася нечакана й захапіла тыя раёны цэнтральнай Польшчы, дзе разьмешчаныя так званыя Вялікія азёры. Тут летам плаваюць сотні яхтаў.

Адзін з ратавальнікаў распавёў, што толькі самыя спрактыкаваныя яхтсмэты змаглі вызначыць — і тое ўсяго за паўгадзіны перад стыхіяй, — што бура будзе нагэтулькі моцнай. Мала хто пасьпеў падплысьці да берагу. Нават самыя вялікія чаўны перакульваліся цягам некалькіх сэкунтаў. Вецер дасягнуў ураганнай моцы. Ратавальнікі дасталі з вады каля 70 чалавек — частку зь іх з раненьнямі даставілі ў больніцы. Паліцыя аб’явіла зьніклымі бязь вестак прынамсі 10 чалавек. У некалькіх паселішчах няма электрычнасьці, дарогі перагароджаныя паваленымі дрэвамі.

Паводле «Радио Свобода»

Падрабязьней пра здарэньне:
Potężne burze na Mazurach. Są ofiary śmiertelne

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0