Схему свайго «бізнэсу» жанчына не хавала, гаварыла, што мае магчымасць набываць па нізкай цане талоны і праязныя білеты, якія прадае па звычайным кошце.

Па яе словах, у Гродне яна мае некалькі кропак, дзе рэалізуюцца талоны і білеты. Людзі верылі і давалі грошы.
Спачатку яны рабіла невялікія выплаты па працэнтах, а пасля пераставала плаціць. Ашуканыя гродзенцы высветлілі, што ніякімі талонамі жанчына не гандлявала, а яны сталі ахвярамі махляркі, якая арганізавала фінансавую піраміду.

Як піша сайт s13.ru, дзясяткі пацярпелых напісалі заявы ў міліцыю, але прайшоў месяц, а іх дагэтуль не апыталі. Людзі баяцца, што махлярка можа з’ехаць за мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?