Намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак пасажырскай службы Беларускай чыгункі Канстанцін Баяр, у прыватнасці, звярнуў увагу на новаўвядзенні.
Сярод іншага, па маршруце Мінск — Гродна будзе павялічана колькасць цягнікоў да чатырох, улічваючы папулярнасць гэтага кірунку.Час у шляху паміж Мінскам і Вільняй скароціцца з трох да двух з паловай гадзін.
З 26 мая таксама прадугледжана змяненне пачатковых станцый адпраўлення некаторых міжнародных цягнікоў.
У прыватнасці, цягнікі №140/139 Мінск — Сімферопаль і №384/383 Мінск — Марыупаль, якія цяпер будуць адпраўляцца з Баранавічаў і ехаць праз сталіцу.
Цягнік № 4/3 Мінск — Масква будзе курсіраваць з Брэста, №486/485 Мінск — Феадосія — з Гродна, №494/493 Мінск — Сімферопаль — з Полацка,№371/372 Мінск — Чарнаўцы — з Магілёва.
Гэтыя змены выкліканыя запланаванымі работамі па рэканструкцыі на Мінскім чыгуначным вузле, якія прадугледжваюць стварэнне ў раёне Дзегцяроўкі сучаснай вытворча-тэхнічнай базы па падрыхтоўцы пасажырскіх вагонаў у рэйс.
Як і раней, гэтыя маршруты будуць праходзіць праз Мінск, таму праблем з купляй квіткоў у сталічных пасажыраў у сувязі з гэтым не ўзнікне, падкрэслілі спецыялісты.
Дзе можна купіць квіток на цягнік у Мінску і ваколіцах