Арганізуецца паездка на беларускі фэст у Луцк

22 верасьня ва ўкраінскім Луцку (Валынь) пройдзе фэст беларускага року «Права быць свабодным» з удзелам «Нейра Дзюбель», «Крама», «Ulis», Таварыш Маузэр», «БН», «Сьцяна» і інш.

Даведкі: 649‑08‑88, [email protected] Т. 622‑57‑20.

BE2GETHER

З 24 да 26 жніўня ў Літве, ля прыгожага замку Нарвілішкі, за 50 мэтраў ад беларускай мяжы, адбудзецца музычны фэст «BE2GETHER». Удзел бяруць некалькі дзясяткаў гуртоў з розных краінаў, у тым ліку такія зоркі, як «Bloodhound Gang» і «Morcheebo». Будуць беларусы «Ляпіс Трубяцкой», «Drum Extasy», «IQ48». Музыка будзе гучаць на тэрыторыі ў 20 гектараў тры дні і дзьве ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0