Актывістка французскага аддзялення FEMEN па імі Маргарэт зладзіла 22 мая акцыю ў парыжскім саборы Нотр-Дам, дзе ўчора застрэліўся гісторык і пісьменнік Дамінік Веннер. На грудзях Маргарэт было напісана «Няхай фашызм гарыць у пекле». Пасля таго, як актывістка выйшла з сабора, яна была затрыманая паліцыяй.