Сур’ёзная аварыя адбылася сёння ў раёне станцыі метро «Аўтазаводская». Легкавы аўтамабіль заціснула паміж МАЗам і КаМАЗам, паведамляе Tut.by.

Па словах відавочцаў, КаМАЗ з прычэпам спыніўся на светлафоры, ззаду да яго пад’ехаў аўтамабіль Citroen Xsara Picasso, у які на поўнай хуткасці ўляцеў грузавы МАЗ. Легкавы аўтамабіль літаральна запхнула пад прычэп КаМАЗа.

Як распавёў AUTO.TUT.BY памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, на момант прыбыцця ў салоне Citroen былі заблакаваныя тры чалавекі, кіроўца МАЗ таксама быў заціснуты ў кабіне. Супрацоўнікі МНС вынялі пацярпелых — на жаль, адна з пасажырак загінула.

Рух у раёне аварыі па-ранейшаму абцяжараны.

Пазней у МНС распавялі, што пра здарэнне стала вядома ад відавочцаў: паведамлялі аб ДТЗ з удзелам двух грузавых і аднаго легкавога аўтамабіляў на скрыжаванні пр. Партызанскі і вул. Кабушкіна.

З салона легкавога аўтамабіля ратавальнікі дэблакавалі мужчыну 1979 года нараджэння і жанчыну 1954 года нараджэння (з ранамі рознай ступені цяжкасці абодва дастаўлены ў БХМД). Яшчэ адна пасажырка — жанчына 1958 года нараджэння — загінула на месцы здарэння.

Відэа Аляксандра Быкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?