Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры папярэдзіў прэзідэнта Сірыі Башара Асада, што ЗША, а таксама еўрапейскія і арабскія краіны могуць павялічыць падтрымку сірыйскіх паўстанцаў, калі сірыйскі ўрад не паставіцца сур’ёзна да мірных перамоваў, прызначаных на чэрвень.

Гаворка ідзе аб мірнай канферэнцыі па сітуацыі ў Сірыі, якая адбудзецца ў сталіцы Іарданіі Амане.

Джон Кэры заклікаў Башара Асада сур’ёзна заняцца пошукамі міру ў яго краіне. Па словах Кэры, у канфлікце ўдзельнічаюць на баку рэжыму тысячы байцоў руху «Хезбола» пры падтрымцы Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?