З серады ўсім прыхільнікам клуба прапануецца новы сэрвіс - інфалінія ФК БАТЭ.Патэлефанаваўшы на гарадскі барысаўскі тэлефон 730-888, можна даведацца пра вынік апошняй гульні "жоўта-сініх" і пра час пачатку наступнай, аб набыцці клубнай атрыбутыкі і квіткоў на хатнія матчы каманды.
У запісе інфармацыі прынялі ўдзел Віталь Радзівонаў, Аляксандр Глеб і Арцём Радзькоў.
Для іншагародніх заўзятараў нумар будзе выглядаць так - 801777 30888. Таксама на інфалініі можна датэлефанавацца па тэлефоне Velcom - 8029 1734123 і па тэлефоне МТС - 8033 3755245.
0
0
0
0
0
0