Справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) распачата ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да кіроўцы «МАЗа», які ўчыніў ДТЗ на Партызанскім праспекце ў Мінску.

Нагадаем, у выніку аварыі адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

У рамках расследавання прызначаныя неабходныя экспертызы. Паводле папярэдняй версіі, ДТЗ адбылося з-за таго, што вадзіцелю «МАЗа» за рулём стала кепска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?