У сяле Лемяшы Чарнігаўскай вобласці Украіны невядомыя людзі пашкодзілі помнік Леніну пры дапамозе агнястрэльнай зброі, паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры.

Аб пашкоджанні помніка пракурору Казялецкага раёна паведаміў дэпутат раённага савета Іван Сокал.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння і вінаватых асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?