Уладальнік сайта знаёмстваў, на якім зарэгістраваны звыш 55 млн карыстальнікаў, зрабіў нечаканае прызнанне. Аказваецца, большасць жанчын, якія на сайце шукаюць сэкс без абавязкаў, на самай справе, з’яўляюцца мужчынамі.

Маркус Фрынд заснаваў сайт знаёмстваў Plenty Of Fish, які кожны дзень наведваюць 3,3 млн карыстальнікаў. Яго гадавы зварот складае амаль $ 10 млн. На сайце забаронена знаёміцца людзям, чыя розніца ва ўзросце перавышае 14 гадоў. Цяпер Фрынд вырашыў радыкальна змяніць правілы карыстання сваім сайтам. У прыватнасці, абмежаванні будуць накіраваныя супраць «юрлівых» мужчын, якія дамагаюцца жанчын выключна дзеля сэксу.

Фрынд распавёў і яшчэ адну цікавую асаблівасць. У Plenty Of Fish зусім не так шмат німфаманак, як лічылася раней. Большасць жанчын, якія шукаюць праз сайт «гарачы сэкс без абавязацельстваў» гэта зноў-такі тыя ж самыя пажадлівыя мужчыны. Цяпер партал наогул адключыць опцыю «Інтымныя зносіны» з графы «Мэта знаёмства», каб заахвоціць карыстальнікаў імкнуцца да «больш значных адносінаў», а не да голага сэксу.

Паведамленне пра гэта ўжо з’явілася на самім сайце. Маркус Фрынд лічыць, што дзякуючы яго сайту знаёмстваў на свет з’явіцца не менш аднаго мільярда дзяцей. Першапачаткова ён і хацеў, каб сайт дапамагаў людзям знаёміцца для стварэння сем’яў, але ў апошні час партал ўсё больш стаў нагадваць форум для сэксуальна заклапочаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?