![]() |
На сайце nn.by ужо зьяўлялася інфармацыя пра новыя парадкі ў Лунінецкім райвыканкаме — наведнікаў у шортах міліцыянт не пусьціў на прыём да чыноўніка. У камэнтарах да таго ліста чытач з Гомелю паведаміў пра аналягічны выпадак у мясцовым ДАІ: наведнікаў у шортах не пусьцілі на разгляд справы аб парушэньні правілаў дарожнага руху. Людзі мусілі ехаць пераапранацца.
Мы вырашылі высьветліць, чым кіраваліся гомельскія ДАІшнікі ў дадзенай сытуацыі.
У Гомельскім УДАІ паведамілі, што дзеяньні дзяжурнага супрацоўніка рэглямэнтаваныя загадам начальніка ДАІ. Гэты загад прадугледжвае наведваньне адміністрацыйнай установы ў належным выглядзе. Выявілася, што такія самыя правілы дзейнічаюць і ў Менскім УДАІ. Суразмоўца паведаміў, што правілы наведваньня адміністрацыйных установаў зацьверджаныя ў Менгарвыканкаме. Ад сябе дадаў:
«Вы самі зразумейце — прыходзіць чалавек у шортах, як на пляж, на прыём, ці на разгляд камісіі, дзе сядзяць салідныя асобы ў пагонах. Гэта несалідна».





