Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы паведаміў 31 мая ў палаце прадстаўнікоў пра тое, як будзе выконвацца даручэнне Аляксандра Лукашэнкі аб максімальнай рэалізацыі сельгасарганізацыям тэхнікі, якая сабралася на складах прамысловых прадпрыемстваў.

«Тэхніку не дзеляць, а купляюць», — заявіў Русы, адказваючы на пытанне дэпутата.

«Трэба, каб усе разумелі, што тэхніку патрэбна купляць. Рэалізавана ўсё будзе па схеме лізінгу», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Паводле яго слоў, на закупку сельгастэхнікі сёлета будзе выдзелена 1,4 трлн. рублёў.
Русы растлумачыў, што ў першую чаргу будуць закупляцца кормаўборачныя камбайны, прэсы, пагрузчыкі, энерганасычаныя трактары.

Віцэ-прэм’ер зазначыў, што рыхтуецца адпаведны праект указа прэзідэнта. «Літаральна дзень-два, і ён будзе пакладзены на стол кіраўніка дзяржавы», — сказаў Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?