Ілюстрацыйнае фота.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па забойстве па неасцярожнасці ў дачыненні да
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, жыхары Быхаўскага раёна пайшлі на начное паляванне позна вечарам 29 мая, прычым ніхто з іх не меў паляўнічага пасведчання. Стрэльба — адна на ўсіх — зарэгістравана не была.
«Падазроны, узяўшы стрэльбу, пакінуў двух астатніх на полі. Сам жа высачыў кабана і стаў яго гнаць. У адзін момант паляўнічы выстраліў і, мяркуючы, што страляе ў кабана, трапіў у свайго сябра, з якім сябравалі 20 гадоў», — сказала Салянюк. Куля трапіла мужчыне ў плячо і прайшла навылет.
Падазроны стаў адразу ж аказваць пацярпеламу дапамогу, выклікаў медыкаў, аднак гэта не дапамагло — паранены памёр ад вялікай страты крыві.
Па гэтым інцыдэнце праведзены следчыя дзеянні, прызначаны неабходныя экспертызы.