У Гродне на вуліцы Саламянкоўскай на фасадзе новага з’явіліся вялікія расколіны, якія працягнуліся ад падмурка да даху. Пра гэты інцыдэнт піша «Гродзенская праўда».

На дадзены момант расколіны залілі мантажнай пенай, але наўрад ці падобная мера можа лічыцца выхадам з сітуацыі.

Дарэчы, дом будаваўся доўга, некалькі разоў пераносіліся тэрміны яго здачы. Здадзены быў толькі ў красавіку мінулага года, узводзілі будынак будаўнікі адной з шчучынскіх МПМК «Гроднааблсельбуда».

Узнікае пытанне: з’яўленне расколін — памылка праекціроўшчыкаў або недапрацоўка будаўнікоў, якія зрабілі слабыя падмуркі пад апорныя сцены будынка? Самае жахлівае, што такая ж карціна і на другім баку будынка. Калі глядзіш на дом, здаецца, што тарэц будынка нічым не звязаны з фасадам і можа проста адваліцца.

Сёлетняй зімой у кватэрах, праз якія прайшлі расколіны, пачала з’яўляцца цвіль.

Жыхары дома задаюцца рэзонным пытаннем: ці не занадта хутка новабудоўля стала праблемным будынкам? Вельмі хацелася б пачуць на гэты конт меркаванне спецыялістаў, бо канкрэтных тлумачэнняў жыхары дома да гэтага часу так і не атрымалі.

Афіцыйна

Генадзь Залога, гендырэктар ГАУП «Гроднааблсельбуд»:

— Мікрарасколіны ў шматпавярховым доме, пабудаваным з цэглы і газасілікату, з’явілася ў выніку ўсаджвання будынка і ніякім чынам не ўплываюць на яго апорныя здольнасці. Пасля абследавання дэфекту спецыялістамі інстытута «Гроднаграмадзянпраект», выдадзеныя рэкамендацыі, заладкай расколінаў займаецца Шчучынская МПМК-167.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?