Такую заяву Міхаіл Мясніковіч зрабіў, выступаючы 31 мая на форуме дзелавых людзей Адзінай эканамічнай прасторы ў спарткомплексе
Мясніковіч адзначыў, што паводле дадзеных за першы квартал 2013 года ўзаемны тавараабарот краін АЭП знізіўся на 15%, аналагічна «прасела» Садружнасць. «Гэта вельмі дрэнныя звесткі», — сказаў прэм’ер.
Членам Адзінай эканамічнай прасторы, паводле слоў Мясніковіча, трэба «не раскалыхвацца, а рабіць хуткія і рашучыя крокі, каб ствараць крыніцы і фактары росту».
«Вельмі вялікі разлік — на Еўразійскую эканамічную камісію, на той інтэлектуальны патэнцыял, які сканцэнтраваны ў гэтай арганізацыі, таму што складана выпрацоўваць рашэнні, каб звесці інтарэсы нават па асобных відах дзейнасці», — адзначыў беларускі прэм’ер. Паводле яго меркавання, рашэнні, якія будуць прапанаваны ЕЭК, могуць стаць платформай для збліжэння пазіцыя
«Трэба ісці зверху. Трэба гаварыць аб тым, якім бачыцца агульны рынак. Але для таго каб яго стварыць, трэба лібералізаваць наш унутраны гандаль, чаго пакуль няма», — заявіў Мясніковіч.
Ён указаў на пэўную супярэчнасць: з аднаго боку, агульны рынак трох дзяржаў, з іншага — уваходжанне некаторых з іх у Сусветную гандлёвую арганізацыю, што адкрыла іх рынкі. «Палітычна гэта (адкрыццё рынкаў) правільна. Канкурэнцыя, у тым ліку знешняя, — гэта здаровая з’ява. Але ці не страцім мы ўнутраныя рынкі для айчынных вытворцаў?» — запытаў прэм’
Мудрасць урадаў, лічыць ён, павінна заключацца ў сумяшчэнні інтарэсаў сусветнай канкурэнцыі і нацыянальных вытворцаў.
«Паводле ацэнак ЕЭК, дзве траціны тавараў і адна траціна паслуг перамяшчаюцца ў „тройцы“ (Беларусь, Казахстан, Расія. — БелаПАН.) свабодна. Значыць, агульнага рынку ў поўным сэнсе слова няма. Ёсць досыць глыбокія супярэчнасці ўнутры. Праблема не ў бюракратыі, а ў неканкурэнтаздольнасці нашых тавараў і паслуг. Таму калі мы кажам пра неабходнасць
«Можна шмат чаго выціснуць на той базе, што ёсць. Але без лібералізацыі рынку транспартных паслуг гаварыць пра далейшыя захады не прыходзіцца», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.