Сёння вечарам у Лідзе прайшла моцная залева з градам, громам і маланкамі, піша сайт lifelida.com. За лічаныя хвіліны зямля пакрылася лужынамі, месцамі з патокам вады не спраўлялася каналізацыя. Ужо не ў першы раз ад дажджавой вады церпіць вуліца 8 Сакавіка. У раёне шляхаправода з-за залевы ўтварылася сапраўднае возера, што, натуральна, перашкаджала стабільнаму руху транспарту і нават прывяло да ДТЗ.

Таксама вядома, што гіпермаркет «Еўраопт», размешчаны па вуліцы Чырвонаармейскай, быў экстрана зачынены, пасля таго, як зверху ў гандлёвыя залы палілася вада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?