Лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Таёта Лэнд-Крузэр» і «Пежо-406» прывяло да гібелі дваіх чалавек у Гродзенскім раёне.

ДТЗ адбылося ў пятніцу вечарам у вёсцы Каробчыцы. Аўтамабіль «Таёта» рухаўся з боку пункта пропуску «Брузгі», «Пежо» — з боку Гродна.

У выніку сутыкнення кіроўца «Таёты» атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца «Пежо» і яго пасажырка — муж і жонка 62 і 60 гадоў — загінулі.
Яны не даехалі да сваёй хаты літаральна 300 м.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы трагедыі працуе следчая група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?