Папулярнасць знакамітага сярдзітага ката выходзіць за межы інтэрнэту — пра яго вырашылі здымаць поўнаметражны фільм! У гонар гэтай навіны сайт bigpicture.ru сабраў пяць самых вядомых у свеце пухнатых насельнікаў інтэрнэту.

1. The Grumpy Cat — Сярдзіты кот

Мянушка: Tardar Sauce («Поліўка Тар-Тар», праўда, з памылкай у напісанні)

Месца пражывання ў інтэрнэце: Facebook, 958000 падпісчыкаў

Дзе жыве: Арызона, ЗША

Цікавы факт: мала хто ведае, але «самы сярдзіты кот інтэрнэту» на самай справе котка.

2. Sam the Eyebrow Cat — Кот з брывамі

Мянушка: Сэм

Месца пражывання: Instagram, 55 тысяч падпісчыкаў

Дзе жыве: Вялікабрытанія

Цікавы факт: многія лічаць, што Сэм падобны на Эдрыена Броўдзі.

3. Maru

Мянушка: Мару

Месца пражывання: YouTube, 341000 падпісчыкаў, амаль 215 мільёнаў праглядаў відэа

Дзе жыве: Японія

Цікавы факт: у адрозненне ад сваіх пухнатых братоў, Мару праславіўся не знешнасцю, а сваім нястрымным захапленнем да скрынкак.

4. Colonel Meow — Самы злы кот

Мянушка: Палкоўнік Мяў

Месца пражывання ў інтэрнэце: Facebook, 167 тысяч падпісчыкаў

Дзе жыве: Каліфорнія, ЗША

Цікавы факт: Палкоўнік, кінуты на ўзбочыне, быў знойдзены Таварыствам гімалайскіх і персідскіх котак Лос-Анджэлеса, а пазней знайшоў прытулак у цяперашняй гаспадыні — Ан Мары Эві.

5. Lil Bub — Вечнае кацяня

Мянушка: Ліў Баб

Месца пражывання ў інтэрнэце: Facebook, 147 тысяч падпісчыкаў

Дзе жыве: Індыяна, ЗША

Цікавы факт: Ліў Баб нарадзілася з мноствам генетычных адхіленняў. Яна назаўжды застанецца памерам з кацяня, яе лапы занадта кароткія і на іх ёсць лішнія пальцы, затое няма зубоў — менавіта таму ў яе так часта высунуты язык. Як бы страшна ўсё вышэйпералічанае не гучала, гэта не замінае ёй быць здаровай і мець тысячы прыхільнікаў па ўсім свеце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?