Беларуска Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў вырашальны паядынак на Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе. У паўфінале мацней нашай спартсменкі (Першы сэт безумоўна застаўся за Шарапавай. Віка змагла зачапіць толькі адзін гейм — 1:6. У другім ужо беларуска была мацней (6:2).3-е месца ў сусветным рэйтынгу) аказалася расіянка Марыя Шарапава (2-я ).
Перад пачаткам трэцяга сэту пачаўся дождж. Гульню нават давялося спыніць на нейкі час.
Шарапава амаль сходу ўзяла дзве падачы беларускі. Першую Азаранка адыграла тытанічнымі намаганнямі (адыграла чатыры матчболы), а вось на другую сілаў ужо не хапіла — 4:6.
У фінале Шарапава сустрэнецца з пераможцай пары Серэна Уільямс (ЗША) — Сара Эрані (Італія).
Варта адзначыць, што раней Вікторыя ніколі не даходзіла так далёка на «Ралан Гарос». Дарэчы, Шарапаву на грунтовых кортах таксама пакуль не выйгравала.





