Лідарам рэйтынгу стала прафесійная сацыяльная сетка LinkedIn. Абарот кампаніі за апошнія тры гады вырас на 102%. Выручка за апошні год вырасла на 80% — шмат у чым дзякуючы продажам рэкрутынгавага праграмнага забяспечання Talent solutions, піша Forbes.
Яшчэ адна сацыяльная сетка — Facebook — размясцілася на другім месцы. Абарот кампаніі вырас на 87%. Прыбытак найбуйнейшай у свеце сацсеткі перавышае $5 млрд, але інвестары разлічваюць, што кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг прыдумае спосаб павышэння даходаў ад мабільнай рэкламы. Пазіцыі Facebook можа пахіснуць абвінавачанне ў супрацоўніцтве са спецслужбамі, якое ўчора выставілі найбуйнейшыя амерыканскія СМІ.
Адзіны вытворца тэхнікі ў тройцы самых хуткарослых тэхналагічных кампаній — Apple. Рост абароту кампаніі склаў 55%. Адбілася рэзкае падзенне цэнаў акцый Apple пасля піку ў верасні 2012 года, калі яны таргаваліся па $700.
На шостым месцы размясцілася кампанія EPAM Systems. Яе заснавальнік, прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў — беларускі прадпрымальнік Аркадзь Добкін.
Ён нарадзіўся ў 1960 годзе ў Мінску. Вучыўся ў школе № 50 з матэматычным ухілам. У 1983 скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «інжынер электратэхнікі». У 1991 годзе эміграваў у ЗША. У 1993 годзе заснаваў EPAM Systems.





