Пра гэта паведаміў намеснік Барадача ў Радзе Ануфрый Рамановіч.
Фонд будзе займацца дзеяннямі, накіраванымі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі. У іх ліку — дапамога рэпрэсаваным дэмакратычным актывістам. Арганізацыя адкрытая за супрацоўніцтва з іншымі структурамі, якія ў сваёй дзейнасці трымаюцца тых жа мэтаў.
Заснавальнікі фонду спадзяюцца і на фінансавую дапамогу звычайных беларусаў. Збор сродкаў будзе адбывацца таксама і ў інтэрнэце.
Раней меркавалася, што Рада нацыянальнага адраджэння стане ценявым урадам Беларусі ў выгнанні.Аднак кіраўнікі беларускіх апазіцыйных партый і арганізацый не падтрымалі ініцыятыву былога камандзіра брыгады спецназу Барадача і яго паплечнікаў.