Аўстрыйскі бок паведаміў пра накіраванне восенню 2013 года дыпламатычнага супрацоўніка МЗС Аўстрыі ў Мінск для працы на пастаяннай аснове для паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння.
Пра гэта было заяўлена 6 чэрвеня падчас беларуска-аўстрыйскіх кансультацый у Вене паміж знешнепалітычнымі ўстановамі дзвюх краін.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік упраўлення Еўропы МЗС Валерый Курдзюкоў, аўстрыйскую — начальнік упраўлення Усходняй Еўропы, Заходніх Балкан, Паўднёвага Каўказа, Цэнтральнай Азіі і ЦЕІ Міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Хайдэмарыя Гюрэр.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кансультацый дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні дзейнасці беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і правядзенні яе чарговага пасяджэння ў Мінску ў першым квартале 2014 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?