Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева вылучылі на трэці тэрмін. Гэта адбылося ў пятніцу на з’ездзе кіруючай партыі «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»). Вылучэнне прайшло аднагалосна.

У ходзе з’езда Аліеў быў таксама пераабраны старшынёй партыі ўлады. На пасаду аднаго з яго намеснікаў пры гэтым была абрана яго жонка Мехрыбан Аліева.

Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане плануецца правесці ў кастрычніку 2013 года.
Пра намер удзельнічаць у іх ужо заявілі некалькі прадстаўнікоў апазіцыі — у прыватнасці, лідар партыі «Мусават» Іса Гамбар. У апазіцыі таксама разглядаецца магчымасць вылучэння адзінага кандыдата — такім, як лічыцца, можа стаць драматург Рустам Ібрагімбекаў, абраны кіраўніком Нацыянальнай рады дэмакратычных сіл.
Ільхам Аліеў кіруе Азербайджанам з 2003 года. На пасадзе прэзідэнта ён змяніў свайго бацьку, Гейдара Аліева.
У 2008 годзе Аліеў-малодшы пераабраны на другі тэрмін (набраўшы, паводле афіцыйных дадзеных, каля 89%). Пазней па ініцыятыве кіруючай партыі быў праведзены рэферэндум, па выніках якога з канстытуцыі было прыбрана абмежаванне, якое дазваляла аднаму чалавеку станавіцца прэзідэнтам больш за два разы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?