Усё, што засталося ад цюнінгаванага «Бэнтлі».
Беларускі «Бэнтлі-Кантыненталь», фота з Эстоніі. Магчыма, той самы.
«Бэнтлі-Кантыненталь» згарэў у аварыі ў Смалявіцкім раёне.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, гэта здарылася 6 чэрвеня каля 23.50.
Пры ўдары «Бэнтлі» выкінула на правую абочыну, дзе стаялі машыны.Далей адбылося сутыкненне «Бэнтлі» з «Аўдзі С4»,
Кіроўца «Бэнтлі» паспеў выскачыць. Але ў выніку пашкоджання бензабака спалахнула паліва. «Бэнтлі» згарэў цалкам. Людзі не пацярпелі.
«У Беларусі такіх усяго некалькі, адна з іх належыць прадпрымальніку Віталю Арбузаву.Бэнтлі-Кантыненталь GT » — гэта люксовая машына коштам ад 180 тысяч даляраў, у залежнасці ад мадыфикацыі.
Кіроўца, які выскачыў з «Бэнтлі», сказаў прысутным, што ягоная машына каштуе каля 300 тысяч еўра.
Паводле некаторай інфармацыі, аварыя здарылася ў часе нелегальных начныхспаборніцтваў-гонак .
Пра беларускі
Відавочцы чацвярговага здарэння расказваюць: Bentley ў гонках не ўдзельнічаў, але нёсся на хуткасці больш за 250 км/г.





