Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання правярае інфармацыю аб жорсткім абыходжанні з жывёламі на сельгаспрадпрыемстве «Мяднянская птушкафабрыка» ў Брэсцкім раёне.

Спецыялісты дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду міністэрства выехалі ў Брэсцкі раён для разбору.

Нагадаем, што 6 чэрвеня на сайце NN.BY быў змешчаны відэаролік аб транспарціроўцы кароў на Мяднянскай птушкафабрыцы.

Так, каб пагрузіць карову ў машыну, супрацоўнікі фермы спачатку пасадзілі яе ў коўш пагрузчыка, а потым кінулі ў кузаў з досыць вялікай вышыні. Відэа выклікала шырокі грамадскі рэзананс.

На ААТ «Мяднянская птушкафабрыка» прызналі, што такі факт меў месца. Намеснік дырэктара прадпрыемства Васіль Кавалеўскі адзначыў, што гэта адбылося 14 лістапада 2012 года.

«У каровы была парваная звязка, і яе вырашылі такім чынам перавезці. Цяпер праводзім праверку, па выніках якой вінаватыя будуць пакараныя. Гэта адзінкавы выпадак на нашым прадпрыемстве», — падкрэсліў намеснік дырэктара.

Разам з тым, як сцвярджае адзін з работнікаў гаспадаркі, масавыя парушэнні і такое стаўленне да жывёл на Мяднянскай птушкафабрыцы не рэдкасць.
Так, напрыклад, у 2007 годзе ў рыбгасе, які належыць да гэтага ААТ, здарыўся масавы мор рыбы, і работнікі прадпрыемства не знайшлі варыянту лепшага, чым выкінуць мёртвую рыбу ў лес. Гэты факт таксама стаў здабыткам галоснасці, пра яго паведаміла ў тым ліку газета «Советская Белоруссия».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?