Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў чуткамі, што Уладзімір Пуцін ажэніцца неўзабаве пасля таго, як развёўся з жонкай Людмілай.

У інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Пяскоў заявіў, што ў жыцці кіраўніка расійскай дзяржавы няма іншай жанчыны. У пацверджанне гэтага ён прапанаваў паглядзець на працоўны графік прэзідэнта Расіі.

«Можна зразумець, што яго жыццё ніякім чынам не звязана з сямейнымі адносінамі», — сказаў Пяскоў.

Уладзімір і Людміла Пуціна вечарам у чацвер абвясцілі пра рашэнне развесціся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?