Расія гатова замяніць на Галанскіх вышынях міратворцаў з Аўстрыі, калі на тое будзе згода ААН і ў гэтым будуць зацікаўленыя краіны рэгіёну, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Маючы на ўвазе складаную сітуацыю, якая складваецца сёння на Галанскіх вышынях, маглі б замяніць аўстрыйскі кантынгент, які сыходзіць, на лініі размежавання паміж войскамі Ізраіля і сірыйскай арміі. Зразумела, толькі ў тым выпадку, калі рэгіянальныя дзяржавы ў гэтым зацікаўлены, калі генеральны сакратар ААН нас пра гэта папросіць», — заявіў Пуцін на сустрэчы з афіцэрамі расійскай арміі.

Пры гэтым Пуцін нагадаў, што некаторы час таму сустракаўся з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам падчас яго візіту ў Расію.

«Ён звярнуўся да нас з просьбай павялічыць наш удзел у міратворчых аперацыях па лініі ААН», — сказаў Пуцін.

У мінулы чацвер Аўстрыя заявіла аб намеры вывесці сваіх міратворцаў з складу падраздзяленняў ААН, якія патрулююць зону ўздоўж сірыйска-ізраільскай лініі спынення агню на Галанскіх вышынях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?