Прыхільнікі садамазахісцкіх адносін знаходзяцца ў радасным настроі пасля апублікавання вынікаў даследавання дацкіх навукоўцаў. Яны даказалі, што гэты тып сэксу робіць псіхічна больш здаровымі і менш неўратычнымі.

А вось жа многія традыцыйна лічаць такіх людзей ці ледзь не «псіхамі». Але аматары латэксных касцюмаў, кайданкоў і скураных бізуноў, як цяпер высвятляецца, бываюць у большай ступені здаровымі псіхічна, чым прыхільнікі традыцыйнага сэксу. Эксперты з Tilburg University даказалі, што прыхільнікі садамазахізму «нічым не адрозніваюцца ад звычайнага насельніцтва».

Даследнікі з Даніі папрасілі групу прыхільнікаў сада-маза прайсці праз серыю псіхалагічных тэстаў. Паралельна гэтыя ж тэсты ў рэжыме анлайн праходзілі і прыхільнікі традыцыйных сэксуальных адносін. Ніхто з добраахвотнікаў не ведаў, для чаго праводзіцца эксперымент, так як ім патлумачылі, што гэта проста звязана з вывучэннем «чалавечых паводзінаў».

У тэстах удзельнічалі 902 аматары садамазахізму і 434 «традыцыяналы». Тэсты ацанілі іх асобу, успрыманне сітуацыі падчас атрымання адмовы ў чым-небудзь, узровень прыхільнасці ў адносінах і агульны ўзровень шчасця. У цэлым, удзельнікі першай групы нічым не адрозніваліся ад удзельнікаў другой. А апошнія, у сваю чаргу, былі значна менш схільныя да «прыгод».

Нарэшце, садамазахізм рабіў чалавек менш неўратычным, то бок схільным да спаду настрою і трывожнага стану.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?