Аляксандр Мартыновіч прайграе барацьбу ў паветры.

Аляксандр Мартыновіч прайграе барацьбу ў паветры.

Калі казаць проста, то матч аказаўся даволі панылым. Беларусы білі дастаткова многа, але мяч найчасцей ляцеў вышэй варот, ці кудысьці ўбок. Фіны атакавалі крыху меней, але дакладна больш востра.

Адзіны гол у матчы арганізаваў Раман Яроменка (так, гэта футбаліст зборнай Фінляндыі). Пасля ягонай перадачы мяч трапіў у нагу Ігара Шытава. І паляцеў да варотаў Сяргея Верамко. Незразумела, ці дакрануўся мяча Каспер Хамяляйнін, але гол запісалі на ягоны рахунак.
Напрыканцы матча чырвоную картку заслужыў Павел Няхайчык, ізраільскі арбітр даў яму другое папярэджанне за сімуляцыю і спробу выпрасіць пенальці.

Цяпер гэтыя ж зборныя 11 чэрвеня згуляюць у Гомелі. Пачатак, а 20.

Пасля паразы ад фінаў беларусы вельмі ўскладнілі сабе задачу заняць у групе трэцяе месца, пакуль што нашы на апошнім: Іспанія — 11 пунктаў, Францыя — 10, Фінляндыя — 5, Грузія — 4, Беларусь — 3.

Адзіны прыемны момант, звязаны са зборнай, гэта тое, што прозвішчы на майках некаторых футбалістаў зноў пачалі пісацца ў беларускай транслітарацыі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?