Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл заявіў, што манахам не варта карыстацца інтэрнэтам, каб засцерагчы сябе ад спакусаў. Ён выказаў меркаванне, што ніякага прыстасавання манаскага жыцця да сучасных умоў быць не павінна.

«Цяпер вялікай спакусай з’яўляецца інтэрнэт. Многія манахі паступаюць, на мой погляд, зусім неразумна: з аднаго боку, яны сыходзяць ад свету, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для выратавання, а з другога боку — бяруць свой мабільны тэлефон і пачынаюць уваходзіць у інтэрнэт, дзе, мы ведаем, мноства грахоўнага».

«Калі манах бярэ ў рукі мабільны тэлефон, каб увайсці ў інтэрнэт, ці не павінен ён падумаць, а ці варта яму наогул у манастыры знаходзіцца?» — задаў ён рытарычнае пытанне падчас сустрэчы з браціяй у манастыры Зограф на гары Афон.

Што да святароў, то іх патрыярх Кірыл насупраць заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт для хрысціянскай місіі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?