У паядынку за залаты медаль чэмпіянату Еўропы Вазген Сафар`янц (справа) саступіў украінцу Паўлу Ішчанку.

У паядынку за залаты медаль чэмпіянату Еўропы Вазген Сафар`янц (справа) саступіў украінцу Паўлу Ішчанку.

8 чэрвеня на рынгу сталічнага Палаца спорту завяршыўся паядынак за залаты медаль чэмпіянату Еўропы па боксе паміж беларускім байцом Вазгенам Сафар`янцам (вага да 60 кг) і ўкраінцам Паўлам Ішчанкам. Больш актыўным у барацьбе за золата выглядаў беларус, аднак, па рашэнні суддзяў, чэмпіёнам Еўропы быў названы яго сапернік. Лік паядынку: 0:2 — па раўндах; 28:29, 28:29, 28:28 — судзейскія запіскі.

Па ходзе турніру Сафар`янц атрымаў перамогі ў чатырох паядынках: дзве на папярэдняй стадыі, а таксама ў чвэрцьфінале і ў паўфінале.

Яшчэ два беларусы, якія прабіліся ў паўфінальны раўнд, не змаглі выйсці на рынг з-за праблем са здароўем. Капітану беларускай зборнай Сяргею Новікаву (81 кг) перашкодзіў рэцыдыў старой траўмы спіны, а суперцяжкавагавік (звыш 91 кг) Віктар Зуеў не змог прадоўжыць выступленне па прычыне пашкоджання вока, атрыманага ў чвэрцьфінале.

У вазе да 60 кг выступалі 23 баксёры. Бронзавыя медалі заваявалі расіянін Дзмітрый Палянскі і венгр Міклаш Варга.

Расійскі баксёр армэн Закаран заваяваў залаты медаль у весавой катэгорыіі да 60 кг, адалеўшы ў фінальным баі малдаваніна Дзмітрыя Галагота. Бронзавымі прызёрамі турніру сталі француз Абдэльмалік Ладжалі і немец Артур Аруцюнян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?