Кароткаметражная стужка нашага земляка ўвайшла ў спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі, піша «Intex-press».

Дакументальны фільм Сяргея Лазніцы «Ліст» (2012 год) — аповяд пра псіхіятрычную ўстанову, размешчаную ў старым драўляным памяшканні. Чорна-белая карціна паказвае жыццё бессвядомых зняволеных.

«Я здымаў гэтыя кадры ў псіхіятрычным шпіталі ў Расіі амаль 10 гадоў таму, — кажа Сяргей Лазніца. — Калі ў папярэдніх фільмах я выкарыстаў толькі атмасферны саўндтрэк для працы з малюнкам, то маім новым фільме «Ліст» дазваляю гуку ўзмацніць малюнак».

У гэтым годзе фільм «Ліст» ужо стаў лаўрэатам кінапрэмій. На 53 Кракаўскім міжнародным кінафестывалі (Krakow Film Festival) яму прысудзілі прэмію «Залаты Цмок» за лепшую рэжысуру кароткага метра з фармулёўкай «за стварэнне ўнікальнага кінематаграфічнага спосабу разважання пра жыццё».

Таксама фільм «Ліст» атрымаў намінацыю на прыз Еўрапейскай кінаакадэміі PRIX EFA. Каля трох тысяч членаў Еўрапейскай акадэміі кіно выберуць лепшы кароткаметражны фільм-2013, які будзе прадстаўлены на 26-й Цырымоніі еўрапейскай кінаакадэміі 7 снежня ў Берліне.

Цяпер Сяргей Лазніца працуе над гульнявой карцінай «Бабін яр».

Даведка «IP»

Сяргей Лазніца нарадзіўся 5 верасня 1964 года ў Баранавічах. З 1996 года здымае дакументальнае кіно. Аўтар 12 дакументальных фільмаў. У 2010 годзе гульнявы дэбют Сяргея Лазніцы «Шчасце маё» быў прадстаўлены ў галоўным конкурсе МКФ у Канах, а ў 2012 годзе другая гульнявая карціна, ваенная драма паводле аповесці Васіля Быкава «У тумане», таксама запрошаная на конкурс Канскага фестывалю, атрымала ўзнагароду FIPRESCI .

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?