У нядзелю патоп здарыўся ў гандлёвым цэнтры «Замак» на праспекце Пераможцаў у Мінску. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў краме «Карона Тэхна» каля 18 гадзін.

Каля 19-й гадзіне з крамы яшчэ выводзілі пакупнікоў. Ваду да гэтага часу ўдалося спыніць. Пра прычыны інцыдэнту даведацца пакуль не ўдалося.

Гандлёвы цэнтр «Замак» адчыніўся ў снежні 2012 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?