Пасля працяглых дажджоў вада ў Эльбе паднялася на 7,48 м — на 5 метраў вышэй, чым звычайна.

Ратавальнікі тэрмінова вывезлі з гарадоў і вёсак вакол Акэну больш за 8 тысяч чалавек.

У самім Магдэбургу свае дамы пакінулі 3 тысячы мясцовых жыхароў.

Агулам у эвакуацыі маюць патрэбу 23 тысячы чалавек.

Паводка ўжо нанесла страты Германіі на 6 млрд еўра. Канцлер Ангела Меркель паабяцала выдзеліць 100 млн еўра дапамогу пацярпелым тэрыторыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?