Помнік Альгерду. Эскіз чарнавога варыянту.

Помнік Альгерду. Эскіз чарнавога варыянту.

Так помнік Альгерду мае быць упісаны ў панараму Віцебска.

Так помнік Альгерду мае быць упісаны ў панараму Віцебска.

Ініцыятыва асобных грамадзянаў перашкодзіць усталяванню помніка выклікала абурэнне грамадскасці горада, спрэчкі вакол асобы князя Альгерда працягваюцца.

У абарону помніка выступіў першы сакратар Віцебскага абкама КПБ Аляксандар Дзядзінкін. Пасля таго, як інфармацыйная агенцыя Regnum надрукавала

чарговы ліст да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем адмяніць усталяванне помніка, актывіст КПБ заявіў пра супольную пазіцыю сваіх партыйцаў:

«На пасяджэнні бюро абкама мы абмяркоўвалі пытанне пра мэтазгоднасьць помніка князю Альгерду. Камуністы Віцебску падтрымліваюць гэтую ініцыятыву. Гэта вялікі князь, гэта гонар нашай гісторыі»

Такім чынам спадар Дзядзінкін адгукнуўся на звесткі пра тое, што чарговы ліст да Аляксандра Лукашэнкі падпісала нехта Тамара Цішчанка, старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі БКПП (Беларускай камуністычнай партыі працоўных). Пра створаную БКПП у Віцебску амаль ніхто не ведае, і каб не было блытаніны, сакратар абкама КПБ агучыў партыйную пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?