Краіны Балтыі маюць намер збудаваць новую чыгунку з еўрапейскай шырынёй каляіны (1435 мм). Дарога мае злучыць сталіцу Эстоніі Талін, Латвіі — Рыгу, літоўскі горад Коўна з Варшавай і, далей, Берлінам. Праект носіць назву Rail Baltica. У перспектыве тунэль або чыгуначны паром маюць злучыць Талін са сталіцай Фінляндыі, горадам Хельсінкі.

На сёння краіны Балтыі маюць каляіну шырынёй 1520 мм, як і ўсе краіны былога СССР.

Дзякуючы новай трасе праезд пасажыраў і перавозка грузаў на зсходзе Еўропы палегчыцца. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй.

Аднак задума сутыкнулася з супрацівам Расійскай чыгункі, якая пры гэтым можа страціць зону ўплыву. Прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзімір Якунін назваў задуму бессэнсоўнай і засцярог краіны Балтыі ад поўнага пераходу на каляіну еўрапейскай шырыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?