Мяркуецца, кіроўца на вельмі высокай хуткасці спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з грузавіком, які збочваў на запраўку — на асфальце маюцца сляды юзу.

Кіроўца БМВ 525, рухаючыся па вуліцы Свярдлова ў напрамку вуліцы Аранскай, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. Ад удару аўтамабіль разарвала на дзве часткі, 20-гадовы кіроўца загінуў на месцы ДТЗ.

Як сцвярджаюць відавочцы, кіроўца BMW ехаў з хуткасцю каля 150 км/г.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Прадстаўнікі мінскай ДАІ не раз на ўсіх узроўнях заяўлялі пра тое, што жалезабетонных апор уздоўж сталічных дарог не павінна быць у прынцыпе: такая канструкцыя не пакідае кіроўцу і пасажырам шанцаў выжыць нават пры наездзе на яе на «гарадской» хуткасці.
Слупы, устаноўленыя на абочынах, не аднойчы прапаноўвалі замяніць на «палегчаныя» канструкцыі з небяспечнымі восямі сячэння — пры ўдары такая апора «складаецца», гасячы энергію ўдару і ратуючы жыцці.

Пакуль гарадскія ўлады не падтрымалі ініцыятыву ДАІ па прычыне высокага кошту замены ўсіх канструкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?