«Яны заблакавалі суполку і цяпер правяраюць яе, бо пэўныя карыстальнікі лічаць, што яна не адпавядае правілам сайту», — паведаміў «Нашай Ніве» Ігар Случак — арганізатар і каардынатар суполкі.

Пра прычыну блакавання суполкі Ігару пакуль не паведамілі.

Суполка грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» асвятляла ўсе асноўныя падзеі, датычныя беларускай мовы ў Беларусі. Гэта пляцоўка для ідэй і камунікацыі, на якой змяшчаўся архіў перапіскі з чыноўнікамі па пытаннях пашырэння ўжывання беларускай мовы. Акрамя самога справаводства ў суполцы асвятлялі пытанні спорту, рэкламы і камунікацыі.

«Думаю, тым, хто не зацікаўлены ў развіцці беларускай мовы і прыцягненні ўвагі да яе рэальнага стану ў Беларусі гэта магло не падабацца, таму не выключаю, што былі скаргі ў адміністрацыю ВК».

Больш за тое, як лічыць Ігар, суполка магла не падабацца як прыхільнікам афіцыйнага курсу за актыўнасць і ўзняцце вострых пытанняў, так і іх кансерватыўна скіраваным апанентам, што неаднаразова папракалі ініцыятыву ў залішнім піяры і няправільнай працы ў галіне аднаўлення беларускай мовы.

«Канечне нелагічна было блакаваць суполку зараз, летам, калі любая актыўнасць падае. Яна працавала без праблем нават у часы парламенцкіх выбараў у 2012-м, калі я вылучаўся кандыдатам у дэпутаты».

Так ці інакш, нават калі суполку не адновяць, праца ініцыятывы будзе працягнута.

«У нас ёсць запасныя старонкі ў „Вконтакте“ і „Facebook“ на гэты выпадак. Пакуль асноўнай і альтэрнатыўнай пляцоўкай у ВК будзе гэтая старонка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?