Расійскі футбольны клуб «Анжы» працягнуў на адзін год кантракт з галоўным трэнерам Гусам Хідынкам.
Магчымасць падаўжэння супрацоўніцтва была прадугледжана ў кантракце, паведаміў у Twitter старшыня рады дырэктараў «Анжы» Канстанцін Рэмчукоў.
«Стары кантракт Гуса Хідынка быў складзены па схеме +1. Гэтую опцыю старога кантракту абодва бакі і выкарысталі да ўзаемнага задавальнення… Я рады», — паведаміў у мікраблогу Рэмчукоў.
Раней паведамлялася, што Хідынк можа перайсці ў французскі клуб «Пары