Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся 10 чэрвеня ў Вільнюсе з кіраўніком грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь», былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым.
Як паведаміў БелаПАН Лябедзька, размова падчас сустрэчы ішла пра цяперашняе становішча спраў у Беларусі і перспектывы развіцця сітуацыі. Палітык зазначыў, што АГП знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі дэмакратычнымі сіламі краіны, у ліку якіх і грамадзянская ініцыятыва «Еўрапейская Беларусь». «Па некаторых пытаннях у нас вельмі блізкія ацэнкі сітуацыі», — падкрэсліў лідар АГП.
Лябедзька таксама пацвердзіў, што 10 чэрвеня ў Вільнюсе адбылася сустрэча кіраўнікоў сямі апазіцыйных беларускіх партый: АГП, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай