У маі колькасць зарэгістраваных Нацыянальным кадастравым агенцтвам здзелак на другасным рынку нерухомасці скарацілася. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведамілі начальнік аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній «Твая сталіца» Андрэй Астрэйка.

Паводле яго слоў, у адносінах да паказчыкаў сакавіка-красавіка колькасць здзелак зменшылася амаль на 13% і склала крыху больш за 1.000. Гэта тым не менш з’яўляецца паказчыкам захоўваемай высокай актыўнасці рынку», — пракаментаваў спецыяліст.

Кошт квадратнага метра на другасным рынку кватэр у Мінску ў маі 2013 года склаў 1.493 долары. Адносна здзелак, заключаных у студзені гэтага года, рост склаў 16,2%. Рост цэн у маі адносна красавіка склаў: для 1-пакаёвай кватэры — 7,4% да 1.574 долара за кв. м, 2-пакаёвай — 8,7% да 1.472, 3-пакаёвай — таксама на 8,7% да 1.348.

Што да камерцыйнай нерухомасці, то «рынак офіснай нерухомасці, наадварот, захоўвае спакой». Рост кошту долевага будаўнцітва з пачатку года склаў 5–6% і ўстанавіўся ў маі ў бізнес-цэнтрах класа В на ўзроўні 2.067 долараў за кв.м, класа С — 1.760 долараў за кв.м. з улікам ПДК.

Як зазначыў Астрэйка, «крыху большыя тэмпы росту назіраліся на рынку арэнды офісных плошчаў». Рост арэндных ставак у бізнес-цэнтрах класа В і С адносна студзеня склаў прыкладна 9% і ўстанавіўся ў маі на ўзроўні 20 і 17 еўра з ПДК за кв. м адпаведна. Арэнда ў бізнес-цэнтрах класа, А абыходзілася арандатарам у сярэднім па 38–40 еўра з улікам ПДК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?