11 чэрвеня 2013 г. па ініцыятыве славацкага боку у МЗС Беларусі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной з Часовым павераным у справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міраславам Мойжытам з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і напрамкі яго пашырэння, а таксама тэматыку дачыненняў Беларусі з Еўрапейскім саюзам і магчымых шляхоў іх нармалізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?