Расейцам аказалася няпроста назваць падзеі ў жыцці краіны і дасягненні за апошнія дзесяцігоддзі, якімі можна ганарыцца, паведамляе сайт Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання.
Разважаючы над тым, якія падзеі ў жыцці краіны за апошнія 10-15 гадоў выклікаюць пачуццё гонару, расейцы часцей за ўсё называюць правядзенне Алімпіяды ў Сочы (7%), перамогі спартсменаў (6%).
Акрамя таго, рэспандэнты ганарацца ростам узроўню жыцця і уздымам эканомікі (6%), умацаваннем аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне (5%), мірным становішчам у краіне і адраджэннем арміі (па 3%).
Пачуццё гонару таксама выклікае развіццё навукі, ўступленне ў СГА, парад на Дзень перамогі, засваенне космасу (па 2%) і г.д.
Пры гэтым, 42% палічылі, што падстаў для гонару няма, а 19% не змаглі іх назваць.
Што тычыцца сучаснікаў, якімі расейцы ганарацца, то гэта, перш за ўсё, У.Пуцін (9%).