11 чэрвеня а 21.45 на тэрыторыі Мінскага парцалянавага завода па вуліцы Крапоткіна, 91 адбылося маштабнае ўзгаранне.
Гарэла канструкцыя драўлянага пераходу паміж будынкамі завода, лопаўся шыфер, якім яна была накрытая. За 10 хвілін на месца пажару прыбыло не менш за тры пажарныя разлікі, экіпаж хуткай дапамогі і міліцыя.

Будынак завода даўно не эксплуатуецца, з-за чаго туды пранікаюць староннія асобы. Загараецца тут не ўпершыню. Так, раней гарэў дах аднаго з закінутых складскіх памяшканняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?