Гродзенскія памежнікі на літоўскім напрамку 11 чэрвеня затрымалі чатыры аўтамабілі, у якіх знаходзілася група нелегальных мігрантаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, высветлілася, што арганізатар і трое хаўруснікаў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, ажыццявілі незаконны ўезд і транспарціроўку па тэрыторыі Беларусі 16 грамадзян В’етнама.

У планах зламыснікаў было даставіць іх да мяжы з Літвой для далейшага незаконнага перамяшчэння ў краіны Еўрасаюза. Усе іншаземцы дастаўлены ў ІЧУ Гродзенскай пагрангрупы для далейшага разбору.

Супраць асоб, якія мелі дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі в’етнамцаў, распачата справа на падставе часткі 2 артыкула 371–1 КК. Грамадзянам В’етнама давядзецца адказаць згодна з артыкулам 23.55 КоАП (парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правілаў транзітнага праезду (транзіту) цераз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?