13 чэрвеня царква «Новае Жыццё» атрымала позву ад судовага выканаўцы Гаспадарчага суда Мінска Вольгі Шчарбовіч аб пачатку выканаўчай вытворчасці ў дачыненні да царквы. У гэтым дакуменце суполцы прапануецца на працягу 7 дзён вызваліць займаны ёй будынак, размешчаны па адрасе: г. Мінск, вуліца Кавалёва, дом 72, паведамляе сайт царквы «Новае Жыццё».

Дадзенае рашэнне прынята Гаспадарчым судом сталіцы на падставе заявы, якая паступіла 29 мая 2013 ад УП «ЖРЭА Маскоўскага раёна горада Мінска».

Юрыст царквы Сяргея Луканіна пракаментаваў сітуацыю: «Хачу нагадаць, што ў 2009 годзе рашэннем Гаспадарчага суда Мінска будынак царквы быў перададзены ва ўласнасць ЖРЭА Маскоўскага раёна. І пакуль правы на будынак па дакументах належаць ЖРЭА, гэтая арганізацыя мае права патрабаваць выканання рашэння суда».

Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года царква ўжо атрымлівала падобны ліст, але пасля розгаласу ў СМІ ЖРЭА Маскоўскага раёна адклікала свае патрабаванні. Cудовая вытворчасць па справе будынка на Кавалёва была цалкам спыненая і перададзеная ў архіў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?